Заклік да Міжнароднага тыдня салідарнасці са зняволенымі анархістамі 2023 // 23 — 30 жніўня


Планета палае. Кліматычны крызіс усё больш пагаршаецца. Маскі супраць COVID-19 змяняюцца на маскі супраць дыму ад лясных пажараў. Адначасова вялізныя тэрыторыі затапляюцца з-за праліўных дажджоў, выкліканых пастаянным забруджваннем навакольнага асяроддзя. Усё гэта выклікана не індывідуальнымі рашэннямі людзей. Гэта выклікана пакупкай няправільнага прадукту ў супермаркеце. Гэта выклікана сістэматычнай эксплуатацыяй прыроды і чалавецтва. Менавіта ўрады і буйныя карпарацыі вядуць нас да кліматычнай катастрофы, якую на дадзены момант, здаецца, ужо не спыніць.

Урады і буйныя карпарацыі стварылі свет, у якім багатыя людзі важней за іншых. Гэта было асабліва заўважна, калі сусветным СМІ не заставалася нічога іншага, як на працягу 5 дзён казаць аб зніклай падводнай лодцы з пяццю багацеямі, у той час як сотні іншых гінулі ў Міжземным моры, спрабуючы атрымаць шанец на лепшае жыццё.

Скрайне правая, кансерватыўная і аўтарытарная палітыка набірае моц па ўсім свеце. Адны выкарыстоўваюць яе для пачатку войн і забойстваў тысяч людзей, іншыя будуюць платы і ахоўваюць тое, што яны лічаць сваёй уласнасцю, трэція карыстаюцца ёй у лічбавым свеце. Назіранне ўзмацняецца, і дзяржавы ўсё больш пранікаюць у нашу асабістую прастору, аналізуюць нашыя прыватныя размовы і збіраюць дадзеныя пра нас з такой глыбінёй дэталяў, якую мы ніколі не маглі сабе ўявіць. Дзяржаўныя прылады для падаўлення супраціву, для падаўлення нават ідэі аб барацьбе з сістэмай, адточваюцца з кожнай хвілінай. Многія анархіст:кі, антыаўтарытарныя, экалягічныя актывіст:кі і антыфашыст:кі па ўсім сьвеце сутыкаюцца з рэпрэсіямі, таму што дзейнічаць ананімна ў сьвеце лічбавых тэхналогій стала складана, як ніколі раней.

Негледзячы на ўсе перашкоды, якія ўзнікаюць на нашым шляху ў барацьбе за лепшы свет, анархісцкія ідэі і каштоўнасці застаюцца важнымі. У часы крызісу пачынаюць паказваць сябе метады калектыўнай арганізацыі, узаемадапамогі і прынцып салідарнасці. Сістэма абрынецца, і мы павінны прыгатавацца вярнуць свет, які быў скрадзены кампаніямі, уладальнікамі яхт і ваеннай прамысловасцю. Свет, які быў прызначаны для ўсіх. І пакуль нашых сяброў і сябровак саджаюць за краты, а дзяржавы спрабуюць схаваць іх у самых цёмных кутах сваіх турмаў, мы не будзем стаяць на месцы, а будзем змагацца, пакуль яны зноў не стануць вольнымі.

Давайце разам вырвемся на волю!

Менавіта таму мы зноў заклікаем да правядзення Міжнароднага тыдня салідарнасці са зняволенымі анархістамі. Правядзіце акцыю салідарнасці! Пішыце лісты, арганізуйце выступы ці кінапаказы, нагадайце пра нашых таварышаў на вуліцах з дапамогай плакатаў ці графіці, і няхай яны пакажуць, што яны ў нашых сэрцах і што мы змагаемся разам.

Давайце ўспомнім тых, хто супрацьстаяў гэтай несправядлівасці і паплаціўся жыццём.

Ніхто не вольны, пакуль усё не стануць вольнымі!