Міжнародная Салідарнасьць


Міжнародная Салідарнасьць

Антырэпрэсіўныя групы з розных частак сьвету ствараюць сетку салідарнасьці

Рэпрэсіі супраць анархістых і іншых антыаўтарытарыяў шмат гадоў трымаюцца на высокім роўні. У розных частках сьвету разам з ростам фашысцкіх тэндэнцый, усё болей і болей людзей трапляюць у турмы за ўдзел у барацьбе за роўнасьць і справядлівасьць. Як інтэрнацыяналісты, мы верым, што падтрымка тых, хто трапіў пад дзяржаўныя рэпрэсіі, не зьяўляецца выключным абавязкам мясцовых анархісцкіх і антыаўтарытарных груп. Зь іншага боку, мы можам распаўсюджваць і паглыбляць наш супраціў рэпрэсіям на міжнародны ровень, ствараючы мацнейшыя сеткі салідарнасьці і супольны аналіз дзяржаўных рэпрэсіўных апаратаў.

З гэтай прычыны мы пастанавілі стварыць Міжнародную Салідарнасьць — сетку анархісцкіх і антыаўтарытарных груп падтрымкі з розных частак плянэты. Праз сувязь і супрацу мы імкнёмся вывучаць як дзяржава рэагуе на розныя тактыкі змаганьня, адаптуецца да іх і рэпрэсуе тых, хто змагаецца супраць цэнтралізаванай улады. Мы верым, што наша супраца ўзмоцніць нашы рухі на мясцовым роўні, і дапаможа розным групам і калектывам атрымліваць падтрымку ад міжнароднай антыаўтарытарнай супольнасьці.

Сёньня сябры сеткі прысутнічаюць у Паўночнай Амэрыцы й Эўропе, але мы прагнем пашырацца, таму, калі ваша група хоча далучыцца да сеткі, пішыце на пошту contact@solidarity.international, і мы абмяркуем дэталі. На гэты момант мы можам камунікаваць на ангельскай, швэдзкай, беларускай, расейскай, нямецкай, гішпанскай і курдзкай мовах.

Сьпіс адкрытых груп, якія ўваходзяць у сетку:

Анархічны Чорны Крыж Беларусь (АЧК Беларусь)


… падтрымлівае рэпрэсаваных, арыштаваных і ўвязьнёных анархістых і сацыяльных актывістых, чые ідэі й дзейнасьць не супярэчаць ідэям анархізму. Група падтрымлівае актывістых рознымі шляхамі, ад аплаты адвакатаў да падтрымкі сямей і каханых рэпрэсаваных.

Мы не дабрачынная арганізацыя, і не фундацыя правоў чалавека, і забясьпечваем дапамогай грунтуючыся найперш на нашых палітычных поглядах і мэтах. Анархаактывістых часта ігнаруюць лібэральныя арганізацыі правоў чалавека, рэпрэсіі часта ўважаюць апраўданымі праз парушэньне законаў краіны, якой кіруюць дыктатура й паліцэйскае беззаконьне. Вось чаму нам важна ствараць актывісцкія арганізацыі, прызначаныя для падтрымкі таварышаў незалежна ад вонкавых палітычных фактараў.

Група ў ейным цяперашнім выглядзе была створана ў 2009 годзе, і з таго часу стала адной з галоўных структур салідарнасьці ў Беларусі. Група ня мае аплатных пасад, і ўсю працу робяць на дабраахвотнай аснове актывістыя-анархістыя.
Мы — не адкрытая палітычная група, таму да нас нельга далучыцца па жаданьні, але заўжды можна правесьці збор грошай ці арганізаваць групу падтрымкі для пэўных таварышаў у вашым месцы пражываньня безь непасрэднага сяброўства. Мы радыя дапамагчы вам, калі вы хочаце заняцца такой справай.

Калектыў АЧК не прымае ахвяраваньняў, зьвязаных з палітычнымі ўмовамі, якія абмяжоўваюць нашы дзеяньні. Мы ня пішам заявак на гранты, і асноўная маса нашых сродкаў — індывідуальныя й калектыўныя ахвяраваньні. Грошы, якія паступаюць АЧК, выкарыстоўваюцца непасрэдна для аказаньня розных формаў падтрымкі, пра большасьць якіх мы ня можам расказаць праз высокі ровень рэпрэсій.

Не было ніводнага дня ў часе існаваньня калектыву, калі б не было анархістых ці антыфашыстых у беларускіх турмах. Салідарнасьць дазваляе таварышам працягваць супраціў рэпрэсіям нават у найцяжэйшыя часіны жыцьця. Вось чаму мы лічым крайне важным разьвіваць інфраструктуру АЧК ня толькі ў Беларусі, але таксама ў іншых краях, каб стварыць сапраўдны міжнародны рух салідарнасьці.

Калі меце пытаньні да нашай групы, можаце скантактавацца з намі праз пошту belarus_abc@riseup.net.

Вэбсайт: https://abc-belarus.org/en/ 

Mastodon: https://kolektiva.social/@abcbelarus 

Instagram: https://instagram.com/belarus_abc/

Анархічны Чорны Крыж Сіняга хрыбта


… гэта калектыў анархістых з паўднёвай Апалачыі (т. зв. Эшвіл, ЗША), якія вераць, што турмы й астрогі, замест таго, каб прапаноўваць рашэньне шкодзе, якую чыняць людзі самі сабе й іхным супольнасьцям, толькі пагаршаюць сацыяльныя праблемы. Мы — арганізацыя за скасаваньне турмаў, што значыць, што мы частка больш шырокага руху да спыненьня пазбаўленьня волі й стварэньня альтэрнатыўных, трансфармацыйных формаў справядлівасьці ў нашым грамадзтве.

АЧКСХ адданы дапамазе турэмным бунтаўнікам, вязьням-анархістым і іншым палітычным вязьням і вязьням вайны ў ЗША.

Мы верым у падтрымку тых, хто змагаецца за калектыўнае вызваленьне супраць усіх формаў інстытуцыйнага прыгнёту. Мы таксама зьбіраем сродкі каб падтрымліваць людзей звонку, што зазналі рэпрэсіі за палітычныя дзеяньні, у якіх яны бралі ўдзел. Нарэшце, мы імкнёмся падтрымліваць захады па вызваленьні з турмы ў нашай супольнасьці.

Вэбсайт: https://brabc.noblogs.org/
Mastodon: https://kolektiva.social/@blueridgeabc
Instagram: https://www.instagram.com/blueridgeabc
Bluesky: https://bsky.app/profile/blueridgeabc.bsky.social
Facebook: https://www.facebook.com/BlueRidgeABC/

Брыстальскі Анархічны Чорны Крыж


… гэта група падтрымкі вязьняў з Брысталя, што ў заходняй частцы Англіі. Мы прапануем матар’яльную, эмацыйную й фінансавую падтрымку вязьням і ўнутры краіны, і па-за яе межамі. З дапамогай нашых дзеяньняў мы імкнёмся збудаваць масты між «унутры» й «звонку» і ўвесь час ставім патрэбы вязьняў на галоўнае месца.

Мы рашуча выступаем за скасаваньне турмаў ва ўсіх іх формах, а таксама беласупрэматысцкага капіталістычнага грамадзтва, якому турмы служаць апорай. Мы бачым падтрымку вязьняў істотным палітычным дзеяньнем, якое мусіць быць у цэнтры любога шырэйшага змаганьня супраць дзяржавы.

Вэбсайт: www.bristolabc.org
Instagram: https://www.instagram.com/bristol_abc/

АЧК ГБГ


…, некалі Гётэборская група салідарнасьці, дзейнічае ў сваёй сучасным выглядзе з 2012. З таго часу мы найперш прысьвяцілі сваю дзейнасьць зьбіраньню грошай актывістым і таварышам, якіх аштрафавалі, арыштавалі, або пазбавілі волі.

Мы арганізуем імпрэзы, вечарыны, лекцыі салідарнасьці і штогадовую імпрэзу «Разбурым муры» — вечары напісаньня лістоў.

Пошта: abcgbg@riseup.net

Вэбсайт: https://abcgbg.net

Анархічны Чорны Крыж Філадэльфіі


…, рэфармаваны ў жніўні 2017 з павагай да спадчыны ранейшага аддзелу Анархічнага Чорнага Крыжа тэрыторыі, якую не вярнулі Ленапэ, і вядомай як Філадэльфія. Мы падтрымліваем сацыяльныя рухі палітычных вязьняў і вязьняў вайны па ўсім Востраве Чарапахі й па той бок Атлянтыкі. Цяпер мы забясьпечваем працу вэбсайту prisonersolidarity.com, шматгадовага праекту, які імкнецца быць найдакладнейшым і найактуальнейшым глябальным сьпісам вязьняў. У сваёй мясцовасьці мы праводзім імпрэзы, распаўсюджваем друкаваныя матар’ялы ўнутры й па-за межамі пэнсыльванскакага дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, і працуем з шырэйшым філадэльфійскім рухам каб вызваліць палітычных вязьняў.

Таксама мы праводзім «Разбурым муры» — маратон на 5 км, даступны для ўсіх і пазбаўлены спаборніцтва, з мэтай пашырэньня абазнанасьці й зьбіраньня сродкаў для праграмы ABCF Warchest, якая штомесяц дасылае стыпэндыі розным палітычным вязьням з малой ці адсутнай фінансавай падтрымкай. Многія ўвязьнёныя таварышы удзельнічаюць у забегу ў турмах. Гэтыя імпрэзы збліжаюць нас, узмацняюць нашыя сувязі, і дазваляюць людзям за кратамі ведаць, што іх не забылі!

Вэбсайт: https://phillyabc.org
Instagram: https://www.instagram.com/philly_abc
Mastodon: https://kolektiva.social/@phillyabc

Аптэкар салідарнасьці



Місія Аптэкара салідарнасьці — матар’яльна падтрымліваць рэвалюцыйныя барацьбу й супольнасьці расьліннымі лекамі, каб узмацніць калектыўную аўтаномію, самаабарону й устойлівасьць да зьмен клімату, капіталізму й дзяржаўнага гвалту. Праект падтрымлівае людзей, якія трапілі пад рэпрэсіі, у тым ліку абаронцаў, былых вязьняў і сем’і вязьняў праз пасылкі й падтрымку «адно адному». Аптэкар таксама арганізуе агульнадаступную адукацыю на тэму траўмаў, уплыву рэпрэсій на нашы целы й ролю расьліннай мэдыцыны ў кіраваньні траўматычным стрэсам.

Нікому не даюць ад варот паварот праз адсутнасьць сродкаў. Кнігі, такія як «Гербарый вязьня», таксама распаўсюджваюцца ў турмах па ўсім сьвеце.

Пошта: info@solidarityapothecary.org

Вэбсайт: https://solidarityapothecary.org/


Instagram: https://www.instagram.com/solidarity.apothecary/?hl=en