Міжнародная Салідарнасьць


Annual

Міжнародны Тыдзень салідарнасьці зь вязьнямі-анархістымі

Улетку 2013 года сябры некалькіх груп Анархічнага Чорнага Крыжа абмяркоўвалі патрэбу запачаткаваньня Міжнароднага дня вязьняў-анархістых. Паколькі ўжо былі прызначаныя даты Дня правоў палітычных вязьняў і Дня турэмнай справядлівасьці, мы палічылі, што таксама важна зьвярнуць увагу на гісторыі нашых таварышаў.

Фармальныя праваабарончыя арганізацыі ніколі не прызнаюць «палітычнымі вязьнямі» шмат каго з увязьнёных анархістых, бо іхнае адчуваньне сацыяльнай справядлівасьці строга абмежавана капіталістычнымі законамі, якія створаны абараняць дзяржаву й не дапушчаць сацыяльных зьмен. У той жа самы час, нават унутры нашых асобных супольнасьцяў мы ведаем так мала пра рэпрэсіі, што адбываюцца ў іншых краях, ня кажучы ўжо пра імёны й справы многіх нашых таварышаў.

Заклік MТСВА 2025

Заклікаем вас да дзеяньняў у час Тыдня салідарнасьці з вязьнямі-анархістымі!

Супраць турэмнага грамадзтва, на шляху да лучнасьці

Калі стаіш перад турмой, цябе вітае суровая рэальнасьць адчужэньня й разлукі. Муры, агароджы, вартавыя вежы, камэры назіраньня, бэтонныя камэры й сталёвыя клеткі, прызначаныя  аддзяляць абвінавачаных і «вінаватых» ад астатняга грамадзтва, канцэпцыі рэабілітацыі й пакаяньня, пабудаваныя на ідэалёгіях дзяржаў, дзеля ўтрыманьня й забесьпячэньня іхнае ўлады, замарожваньня тэрыторыі зь фіксаванай нацыянальный ідэнтычнасьцю й пакараньня усё, што выходзіць за межы іхных уяўленьняў аб законнасьці, прагрэсе, за межы іхнай маралі й капіталістычных каштоўнасьцяў. Рэч у тым, што калі мы стаім перад мурамі турмы, мы разумеем, што гэта канструкцыя, жа якой можна дакрануцца. Гэта мур, ён бэтонны, ён матар’яльны. Тыя, хто падтрымлівае ягонае функцыянаваньне, — жывыя істоты… Так, турмы ізалююць нас, але яны ізалююць нас настолькі, наколькі мы ім дазваляем, як толькі мы іх прымаем. Муры становяцца нерухомымі й пастаяннымі для тых з нас, хто звонку, як толькі мы забываем й прымаем разлуку, якую яны навязваюць. Тыя, хто ўнутры камэр, яны ня могуць забыць, бо штодня сутыкаюцца з жорсткай рэальнасьцю жыцьця ўнутры. Пакуль будуць існаваць дзяржавы, будуць і турмы, і мы будзем трапляць за іхныя муры.

Менавіта праз захаваньне памяці мы працягваем барацьбу й жыцьцё таварышаў, што загінулі да нас, мы нясём ідэі й дзеянні тых, каго аддзялілі клеткі й бэтон, ствараючы бесьперапыннасьць і лучнасьць у бясконцых актах супраціву, якія складаюць жыцьцё ў пошуках свабоды. Турмы й барацьба, якая адбываецца ўнутры іхных муроў, ёсьць пастаянным унёскам у гэтую калектыўную памяць пра супраціў.

І ў нетрах таталітарных дыктатур, і ў сэрцы «сацыял-дэмакратыі», дзе дзяржаўны гвалт мае іншы характар, дзяржавы не затрымліваюць дыханьня, спрабуючы патушыць агонь непадпарадкаваньня й супраціву, дзе нават ідэі, што  пранікаюць у іхныя канструкты, могуць паставіць вас пад іхны прыцэл, пад іхны, часам, здавалася б, усюдыпранікальны позірк.

Мы прызнаём салідарнасьць у разнастайных формах — ад лучнасьці й сяброўства, праз абмен ідэямі й дыялёг, да агульных момантаў нападу — нашы таварышы застаюцца не ізаляванымі, але ёсьць бесьперапынна дыхаючай часткай нашага змаганьня.

У салідарнасьці з тымі, хто прабіраецца празь сьцены на мяжы, уцякае, у выгнаньні, закінутымі ў самыя глыбокія адзіночныя ізалятары, загінулымі ў час дзеяньня,  крыміналізаванымі.

Супраць усіх турмаў.

Мы абіраем жыцьцё ў напружаньні й непадпарадкаваньні ў пошуку лучнасьці.

Немагчыма пахаваць моцы жыцьця!